Адкрыць асноўныя матэрыялы

Ці прыйдзе канец пакутам?

Ці прыйдзе канец пакутам?

Як бы вы адказалі?

  • Так.

  • Не.

  • Не ведаю.

ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«Бог... абатрэ кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе» (Адкрыццё 21:3, 4, пераклад У. Чарняўскага).

ШТО ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Упэўненасць у тым, што Бог не прычыняе зла (Якуба 1:13).

Заспакаенне ад таго, што Бог спачувае нам (Захарыі 2:8).

Цвёрдая надзея на тое, што пакутам прыйдзе канец (Псальм 37:9—11).

ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум дзве прычыны:

  • Бог ненавідзіць пакуты і несправядлівасць. Што адчуваў Ягова Бог, калі яго народ жорстка прыгняталі? У Бібліі гаворыцца, што ён шкадаваў людзей, «змякчаўся міласэрнасцю і чуў стогны няшчасных» (Суддзяў 2:18).

    Бога вельмі абурае, калі людзі прыгнятаюць адзін аднаго. У Бібліі сказана: «Агідныя для душы Яго... ру́кі, што праліваюць кроў бязвінных» (Выслоўяў 6:16, 17).

  • Бог клапоціцца пра кожнага з нас. У кожнага чалавека свой боль у жыцці. Але мы не адны са сваімі праблемамі. Пра Бога ў Бібліі сказана: «Ты... ведаеш сэрцы сыноў чалавечых» (2 Хронікаў 6:29, 30).

    З дапамогай свайго Царства Ягова хутка пазбавіць кожнага з нас ад пакутаў (Мацвея 6:9, 10). Нават зараз ён спачувае людзям і з пяшчотай суцяшае тых, хто звяртаецца да яго (Дзеі 17:27; 2 Карынцянаў 1:3, 4).

ПАДУМАЙЦЕ

Чаму Бог дапускае пакуты?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў РЫМЛЯНАЎ 5:12 і 2 ПЁТРЫ 3:9.